ЩОДЕННИК КУХАРУКА

ЩОДЕННИК КОЧУКОВА

Польща
ІНФОРМАЦІЯ


Герб Прапор

Основні дані

Столиця:Київ

Найбільше місто:столиця

Державна мова:Українська

Гімн

Ще не вмерла Україна,
И слава, и воля!
Ще намъ, браття-молодці,
Усміхнетця доля!
Згинуть наші вороги,
Якъ роса на сонці;
Запануємъ, браття, й ми
У своій сторонці.
Душу, тіло ми положим
За свою свободу
И покажемъ, що ми браття
Козацького роду.
Гей-гей, браття миле,
Нумо братися за діло!
Гей-гей пора встати,
Пора волю добувати!
Наливайко, Залізнякъ
И Тарасі Трясило
Кличуть насъ изъ-за могилъ
На святеє діло.
Изгадаймо славну смертъ
Лицарства-козацтва,
Щобъ не втратить марне намъ
Своего юнацтва.
Душу, тіло и д.
Ой Богдане, Богдане,
Славний нашъ гетьмане!
На-що віддавъ Україну
Москалямъ поганимъ?!
Щобъ вернути іі честь,
Ляжемъ головами,
Назовемся Украіни
Вірними синами!
Душу, тіло и д.
Наші браття Славяне
Вже за зброю взялись;
Не діжде ніхто, щобъ ми
По-заду зістались.
Поєднаймось разомъ всі,
Братчики-Славяне:
Нехай гинуть вороги,
Най воля настане!
ПАНОРАМА

Сход сябраў Руха Салідарнасці “Разам” у Польшчы

Сход сябраў Руха Салідарнасці “Разам” у Польшчы
14 студзеня адбылося чарговае паседжанне Руха Салідарнасці “Разам” у Варшаве

Удзельнікамі паседжання была абмеркаваная палітычная сітуацыя ва Ўкраіне і Беларусі. Былс прынятае рашэнне аб удзеле ў акцыях у Варшаве ў падтрымку аднаго з лідэраў дэмакратычнага руху Татарстану Рафіса Кашапава і ўкраінскіх актывістаў Міколы Карпюка, Надзеі Саўчанкі, Алега Сянцова і іншых , якія знаходзяцца ў расейскіх турмах. Таксама актывісты Руха Салідарнасці “Разам” прымуць удзел у акцыях ушанавання памяці герояў Нябеснай сотні 22 студзеня 2015 г.

На паседжанні выказвалася занепакоенасць інфармацыяй пра магчымае запрашэнне А.Лукашэнкі  на саміт у Рыгу 21-22 траўня 2014 г. і раз’яднанасцю беларускай апазіцыі напярэдадні правядзення рэжымам А.Лукашэнкі чарговага выбарчага фарсу. Прынята рашэнне аб  пікетаванні амбасады Латвіі  ў Варшаве ў выпадку пацвярджэння гэтай інфармацыі і зроблена даручэнне кіраўніцтву Руха Салідарнасці “Разам” прыняць заяву пра неабходнасць абрання Міколы Статкевіча адзіным кандыдатам ад апазіцыі.

Таксама на паседжанні былі прынятыя 2 заявы: “У падтрымку сябраў Руха Салідарнасці “Разам” ва Ўкраіне, абаронцаў Майдану Алега Аўчыннікава,  Змітра Гуніча, Анжалікі Гуніч, Галіны Сарочык, Юліі Шаўлоўскай” і “Свабоду Змітру Лысковічу!”.

Заява

ў падтрымку сябраў Руха Салідарнасці “Разам” ва Ўкраіне, абаронцаў Майдану Алега Аўчыннікава,  Змітра Гуніча, Анжалікі Гуніч, Галіны Сарочык, Юліі Шаўлоўскай.

 

Сябры Руху Салідарнасці “Разам” Алег Аўчыннікаў,  Зміцер Гуніч, Анжаліка Гуніч, Галіна Сарочык, Юлія Шаўлоўская вымушаныя былі выехаць ва Украіну, ратуючыся ад пераследу з боку антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі. У 2013-2014 г.г.  яны быді актывістамі Майдану ў Кіеве, актыўнымі ўдзельнікамі Рэвалюцыі Годнасці, дзе неаднойчы рызыкавалі сваім жыццём і здароўем, Зміцер Гуніч атрымаў цяжкія траўмы.  Па выніках перамогі Майдану нашыя калегі (А.Аўчыннікаў, А. і З.Гунічы, Г.Сарочык) падалі дакументы ў адпаведныя дзяржаўныя службы Ўкраіны аб атрыманні статуса бежанцаў. Анжаліцы і Змітру Гунічам, Галіне Сарочык ў гэтым было адмоўлена (Алег Аўчыннікаў яшчэ чакае рашэння). У звязку з гэтым ганебным фактам Рух Салідарнасці “Разам” у Польшчы заяўляе наступнае:

-          Мы абураныя і пратэстуем супраць несправядлівага і нематываванага рашэння ўкраінскіх уладаў аб адмове ў статусе бежанцаў Змітру Гунічу, Анжаліцы Гуніч, Галіне Сарочык і патрабуем яго адмены

-          Мы разглядаем дзеянні ўкраінскіх чыноўнікаў у справе адмовы статуса бежанцам актывістам Руха Салідарнасці “Разам”, як падтрымку тых сілаў, якія спрабуюць сапсаваць адвечныя беларуска-ўкраінскія сяброўскія стасункі. Таму заклікаем кампетэнтныя дзяржаўныя органы Ўкраіны даць ацэнку гэтым дзеянням чыноўнікаў і пакараць вінаватых.

-          Мы патрабуем справядлівага стаўлення да актывістаў Руха Салідарнасці “Разам” і прадстаўнікоў іншых апазіцыйных беларускіх сілаў, якія вымушана з-за антыдэмакратычнай і антыбеларускай палітыкі рэжыму А.Лукашэнкі апынуліся ва Ўкраіне.

-          Мы заклікаем да кампаніі салідарнасці з нашымі калегамі ва Ўкраіне. Просім падтрымаць збор подпісаў пад петыцыяй  “Просім даць палітычны прытулак беларусам – удзельнікам Майдана”, якая 21 студзеня 2014 г. будзе перададзена ў Адміністрацыю Прэзідэнта Ўкраіны:

https://www.change.org/p/%D0%BF%D1%80%D1%8D%D0%B7%D1%96%D0%B4%D1%8D%D0%BD%D1%82-%D1%83%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%96%D0%BD%D1%8B-%D0%BF%D1%8F%D1%82%D1%80%D0%BE-%D0%BF%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%88%D1%8D%D0%BD%D0%BA%D0%B0-%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%81%D1%96%D0%BC-%D0%B4%D0%B0%D1%86%D1%8C-%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%82%D1%8B%D1%87%D0%BD%D1%8B-%D0%BF%D1%80%D1%8B%D1%82%D1%83%D0%BB%D0%B0%D0%BA-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B0%D0%BC-%D1%83%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BC-%D0%BC%D0%B0%D0%B9%D0%B4%D0%B0%D0%BD%D0%B0

 

 

Слава Україні!

Жыве Беларусь!

За нашу і вашу свабоду!

 

Удзельнікі сходу Руха Салідарнасці «Разам» у Польшчы.

14.01.2015

г.Варшава

Заява

Свабоду Змітру Лысковічу!

На паседжанні ў Кіеве Камітэта Вызвалення Палітвязняў (КВП -  Комітет Визволення Політв"язнів) беларус Зміцер Лысковіч, які з ліпеня 2014 г. знаходзіцца ў Лук’янаўскім СІЗА, вызнаны палітвязнем. Мы вельмі ўдзячныя нашым украінскім пабрацімам з КВП за гэтае рашэнне, далучаемся да арганізаванай імі кампаніі ў падтрымку палітвязняў і патрабуем неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі Змітра Лысковіча і іншых украінскіх палітвязняў.

Таксама ўдзячныя народным дэпутатам Вярхоўнай Рады Ўкраіны, якія асабіста паручыліся за Змітра Лысковіча, і грамадскім актывістам і праваабаронцам, якія яго падтрымліваюць у часы зняволення.

Заклікаем беларускія і міжнародныя арганізацыі далучацца да кампаніі салідарнасці са Змітром Лысковічам і іншымі 45 украінскімі палітвязнямі і палітрэпрэсаванымі.

Свабоду палітвязням!

Свабоду Змітру Лысковічу!

Свабоду не спыніць!

 

Удзельнікі сходу Руха Салідарнасці «Разам» у Польшчы.

14.01.2015

г.Варшава