ЩОДЕННИК КУХАРУКА

ЩОДЕННИК КОЧУКОВА

БІЛОРУСЬ
ІНФОРМАЦІЯ


Герб Прапор

Основні дані

Столиця:Київ

Найбільше місто:столиця

Державна мова:Українська

Гімн

Ще не вмерла Україна,
И слава, и воля!
Ще намъ, браття-молодці,
Усміхнетця доля!
Згинуть наші вороги,
Якъ роса на сонці;
Запануємъ, браття, й ми
У своій сторонці.
Душу, тіло ми положим
За свою свободу
И покажемъ, що ми браття
Козацького роду.
Гей-гей, браття миле,
Нумо братися за діло!
Гей-гей пора встати,
Пора волю добувати!
Наливайко, Залізнякъ
И Тарасі Трясило
Кличуть насъ изъ-за могилъ
На святеє діло.
Изгадаймо славну смертъ
Лицарства-козацтва,
Щобъ не втратить марне намъ
Своего юнацтва.
Душу, тіло и д.
Ой Богдане, Богдане,
Славний нашъ гетьмане!
На-що віддавъ Україну
Москалямъ поганимъ?!
Щобъ вернути іі честь,
Ляжемъ головами,
Назовемся Украіни
Вірними синами!
Душу, тіло и д.
Наші браття Славяне
Вже за зброю взялись;
Не діжде ніхто, щобъ ми
По-заду зістались.
Поєднаймось разомъ всі,
Братчики-Славяне:
Нехай гинуть вороги,
Най воля настане!
ПАНОРАМА

СПИНИТИ НОВУ ХВИЛЮ РЕПРЕСІЙ

СПИНИТИ НОВУ ХВИЛЮ РЕПРЕСІЙ

ЗАЯВА
Руха Салідарнасці “Разам”
СПЫНІЦЬ РЭПРЭСІІ!

З пачатку сакавіка 2017 года на Беларусь абрынулася новая хваля рэпрэсій.
Пры гэтым ўлады сваімі дзеяннямі падкрэслена парушаюць Канстытуцыю і законы Рэспублікі Беларусь.
Вобшукі офісаў дэмакратычных арганізацый і прыватных кватэраў актывістаў у межах неіснуючых крымінальных справаў; кароткатэрміновае прымусовае змяшчэнне ў вар’ятню актывісткі апазіцыі; спыненне і блакаванне машын з лідарамі і актывістамі апазіцыі; прэвентыўныя затрыманні перад пачаткам акцый і масавыя затрыманні са збіццём пасля іх заканчэння; масавая рассылка пратаколаў і позваў, тэлефанаванні з РАУСаў актывістам; суды, дзе суддзі “па выкліку” у любы час згодныя штампаваць рашэнні аб арыштах на суткі; пераслед журналістаў і блогераў і суды над імі, - вось няпоўны пералік “подзьвігаў” сённяшней улады толькі за апошнія два тыдні. Усё гэта суправаждаецца шэльмаваннем апазіцыі ў дзяржаўных СМІ.
Асабліва падкрэсліваем факт выкарыстання расейскай імперскай сімволікі сілавымі структурамі рэжыму падчас іх рэпрэсійных дзеянняў, што невыпадкова. Гэта ёсць сведчанне адпаведнасці тактыкі сённяшніх уладаў планам усходняга імперскага суседа.
Нагадаем, што рэальным арганізатарам масавых мірных “маршаў нетунеядцаў” у розных гарадах Беларусі з’яўляецца сама ўлада. Апошняй кропляй цярпення беларусаў стаўся дэкрэт N3. Палітычнай волі адмяніць гэты сапраўды антынародны акт у кіраўніка дзяржавы не хапіла. Ён звыкла даў загад распачаць чарговую хвалю рэпрэсій. Улада лічыць, што, кінуўшы за краты такіх вядомых лідараў апазіцыі, як Юрась Губарэвіч, Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Зміцер Дашкевіч, Павал Севярынец, а таксама дзясяткі грамадзянскіх актывістаў і простых удзельнікаў пратэстных акцыяў, - запалохае беларусаў. І што пад страхам рэпрэсій беларусы змірацца з адсутнасцю правоў і свабод. Змірацца з абуральнай несправядлівасцю, калі ўлада і народ у адной краіне існуюць у розных светах, якія між сабой не перасякаюцца. Пры гэтым улада нават не маскіруе свае віллы, палацы, шыкоўныя іншамаркі, бясконцыя адпачынкі за мяжой... Нават выходзячы і запалохваючы ўдзельнікаў “маршаў нетунеядцаў”, прадстаўнікі ўлады грэбліва дэманстравалі народу свае сытыя дагледжаныя твары, цалкам ігнаруючы, што людзі выйшлі на вуліцы, бо не ведаюць, чым будуць карміць дзяцей заўтра. Так быць не павінна!
Не народ для ўрада, а ўрад - для народа!
Рух Салідарнасці “Разам” цалкам падтрымлівае справядлівыя патрабаванні ўдзельнікаў “маршаў нетунеядцаў” і салідарны з лідарамі апазіцыі і удзельнікамі акцый, якія трапілі пад рэпрэсіі ўлады.
Рух Салідарнасці “Разам” патрабуе ад сённяшніх уладаў:
- спынення рэпрэсій;
- выканання справядлівых патрабаванняў удзельнікаў пратэстных акцый.
Мы звяртаемся да беларускай грамадскасці з заклікам быць салідарнымі з тымі беларусамі, якія трапілі пад махавік рэпрэсій, і падтрымаць патрабаванні удзельнікаў масавых акцый. Лічым галоўнай задачай на бліжэйшы перыяд – абарону незалежнасці Беларусі і вяртанне яе грамадзянам правоў і свабодаў.
Звяртаемся да беларускай апазіцыі. Пагроза Беларусі, якая ўтвараецца, з аднаго боку, рэжымам Пуціна, а з другога - рэпрэсіямі Лукашэнкі ў дачыненні да народа, павінна прымусіць апазіцыйныя сілы аб’яднацца, каб стаць суб’ектам палітыкі.
Звяртаемся да міжнароднай супольнасці з заклікам падтрымаць незалежнасць Беларусі і яе грамадзянаў, якія адстойваюць свае правы і свабоды.
Гэтая хваля рэпрэсій ў Беларусі яшчэ толькі пачынаецца, яе яшчэ можна спыніць. Звяртаем увагу на персанальную адказнасць дзеячоў дэмакратычнага Захаду, якія на працягу апошніх двух гадоў вялі бясплённыя размовы з сённяшняй уладай, цалкам ігнаруючы беларускія нацыянальныя інтарэсы.
Людзі Беларусі!
Ніхто, акрамя нас саміх, не абароніць нашу краіну і не дасць свабоду! Заклікаем да годнага святкавання Дня Волі 25 сакавіка ў Менску.
Не дэкрэту N3!
Будзьма разам!
Жыве Беларусь!
13.03.2017 г.
г.Менск.